Жаночае цела як інструмент палітыкі. Што стаіць за “клопатам” Лукашэнкі? Эфір

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

У Беларусі зноў спрабуюць адказаць за жанчын. Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Якое шчасце ў жанчыны, калі ў яе няма дзяцей? Дзеці — гэта шчасце нашай жанчыны!” Маўляў, цяпер дзяржава павінна зрабіць усё, каб гэтае “шчасце” адбылося. 

На гэтым фоне ўлады гучна абмяркоўваюць пашырэнне доступу да ЭКА: дзве бясплатныя спробы, магчымасці для адзінокіх жанчын. Гэта пра клопат ці пра дэмаграфію? Пра выбар ці пра кантроль? І ці не становіцца жаночае цела інструментам дзяржаўнай палітыкі?

Пакуль у Беларусі шукаюць шляхі павялічыць нараджальнасць, у Еўропе вядуцца спрэчкі пра сурагатнае мацярынства, правы мужчын у рэпрадуктыўных рашэннях, пра межы свабоды і эксплуатацыі. Чаму частка феміністак выступае супраць сурагатнага мяцярынства — і што гэта значыць для жанчын, якія хочуць мець дзяцей?

Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.

Эфір пачнецца 24 сакавіка ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.