“Ёсць што пазычыць”. Навошта беларускіх студэнтаў хочуць адправіць у КНДР

Студэнты

Студэнты / verstka.media

— Прабіта чарговае дно, — так каментуе дамову па студэнцкім абмене паміж Беларуссю і КНДР гісторык і эксперт па адукацыі Павел Церашковіч.

Са слоў міністра адукацыі Андрэя Іванца, сёння беларусы маюць поспех у прыродазнаўчых, дакладных, інжынерных навуках, і, “безумоўна, нам ёсць чым падзяліцца”.

Але ці так гэта на самой справе, і што ў адказ прапануе Паўночная Карэя? Ці можа падпісанае пагадненне быць прапагандысцкім, і тады навошта яно патрэбна Лукашэнку?

На пытанні Еўрарадыё адказвае Павел Церашковіч.

— З мінулага года мы бачым, што кіраўніцтва Беларусі актыўна наладжвае кантакты з КНДР, як і з Афганістанам, і М’янмай — нашымі суседкамі ў рэйтынгу акадэмічных свабод.

Што тычыцца Паўночнай Карэі, тут сістэма адукацыі вельмі падобная да беларускай. Яе стваралі па савецкім узоры, рабілі гэта адукаваныя карэйцы, якія атрымлівалі адукацыю ў СССР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.