Калі “бяскрыўдны ўзлом” пазбаўляе людзей інфармацыі. Калонка Марысі Вайтовіч

Марыся Вайтовіч

Марыся Вайтовіч / fecebook.com

25 сакавіка Кіберпартызаны ўзламалі сайт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і апублікавалі на яго галоўнай старонцы паштоўку да Дня Волі — з таго часу доступ да сайта заблакаваны.

Ужо больш за тыдзень беларусы (як унутры краіны, так і за яе межамі) абмяркоўваюць мэтазгоднасць гэтай акцыі.

Вучоныя і даследчыкі звяртаюць увагу на “ўразлівасць нацыянальна важнай інфармацыі”, карыстальнікі скардзяцца на абмежаванне доступу. Тыя, хто падтрымліваюць акцыю, параўноўваюць яе з налепкамі “Дзе Віктар Ганчар?” [зніклы экс-старшыня ЦВК, палітык, які ў 90-х гадах адважыўся выступіць супраць Лукашэнкі. — Еўрарадыё].

Калі верыць Кіберпартызанам, акцыя заключалася толькі ў тым, каб павесіць "лістоўку", не наносячы шкоды архівам бібліятэкі. У любым выпадку, задача адэкватнай адміністрацыі такога важнага аб’екта, як Нацыянальная бібліятэка Беларусі — выключыць сайт і максімальна яго праверыць. Калі гэта магчыма, зрабіць сайт менш уразлівым. Таму, на мой погляд, у тым, што рэсурс цяпер адключаны і беларусы не могуць ім карыстацца, вінаватая не адміністрацыя, а тыя, хто павесіў гэтую "лістоўку".

Когда “безобидный взлом” лишает людей информации. Колонка Марыси Войтович
Узлом сайта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / Скрын

На бытавым узроўні, жывучы сёння ў Беларусі і страціўшы доступ да важнай для сябе інфармацыі, людзі дакладна не радуюцца гэтаму ўзлому — маўляў, якое шчасце: кіберaры нагадалі Лукашэнку пра Дзень Волі!

Сур’ёзна?

Карыстальнікі плююцца на гэтую паштоўку і чакаюць, калі ў іх з’явіцца магчымасць працаваць. І гэта — праблема рэпутацыі ўсёй апазіцыі, а не толькі кіберaраў.

Адзіны патэнцыйны сэнс, які я прыцягваю за вушы да падобнай акцыі (ўжо пасля яе правядзення) — падштурхнуць адміністрацыю задумацца пра бяспеку і зрабіць рэсурс менш даступным для ўзломаў у будучыні, каб было непавадна іншым хакерам, якія вырашаць пагуляцца і змогуць нашкодзіць ужо мацней.

Когда “безобидный взлом” лишает людей информации. Колонка Марыси Войтович
Фёдар Паўлючэнка / Reform.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.