Амаль без ападкаў. Надвор’е ў Беларусі 5 красавіка

Надвор’е ў Беларусі 

Надвор’е ў Беларусі  / Unsplash

5 красавіка ўначы ў Беларусі надвор’е будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі па паўночным усходзе рэспублікі адаб’ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас.

Прагназуецца пераменная воблачнасць, месцамі пройдуць невялікія дажджы. Вецер заходні парывісты, месцамі моцны парывісты.

  • У Мінску тэмпература паветра складзе +4…+15 °С, без ападкаў.
  • У Брэсце прагназуецца +4…+15 °С, без ападкаў.
  • У Віцебску тэмпература паветра складзе +4…+10 °С, уначы — невялікі дождж.
  • У Гомелі чакаецца +6…+13 °С, без ападкаў.
  • У Гродне чакаецца +2…+16 °С, без ападкаў.
  • У Магілёве прагназуецца +4…+11 °С, уначы — невялікі дождж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.