Арына Сабаленка выйграла Miami Open
Арына Сабаленка / AP
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала чэмпіёнкай турніру ў Маямі.
У фінале яна выступала супраць амерыканкі Кока Гаўф, якая займае чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу. Вынік — 6:2, 4:6, 6:3. Матч трываў 2 гадзіны і стаў ужо 13-й сустрэчай суперніц: цяпер Арына выйшла наперад у асабістым супрацьстаянні — 7:6.
Для Сабаленкі гэта 24-ы тытул WTA і другая запар перамога ў Маямі. У сезоне ў яе ўсяго адно паражэнне — у фінале Australian Open.
Пераможца цяперашніх спаборніцтваў у Маямі зарабіла больш за $1,1 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў, нагадвае BelTA. Год таму ў фінальным паядынку Miami Open Арына Сабаленка абыграла амерыканку Джэсіку Пегулу — 7:5, 6:2. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка тройчы выйгравала гэты турнір (2009, 2011, 2016).