Арына Сабаленка прайграла ў фінале US Open

Арына Сабаленка 

Арына Сабаленка  / x.com/WTA

У ноч на 13 верасня Арына Сабаленка саступіла ў фінале US Open — 2026 Алене Рыбакінай з Казахстана з лікам 1:2.

Да гэтага матча саперніцы сустракаліся ў туры 17 разоў. Беларуска вяла ў асабістых сустрэчах з лікам 10:7, аднак на кортах у Нью-Ёрку яны сыгралі адна супраць адной упершыню.

Цяперашні турнір разыгрываў рэкордны прызавы фонд — $108 млн. За перамогу Рыбакіна атрымае $5,5 млн, а Сабаленка за выхад у фінал — $2,8 млн.

Амерыканскі Шлем вызначыў і новага лідара сусветнага рэйтынгу. Пасля 99 тыдняў запар у статусе першай ракеткі свету Сабаленка саступіла гэтае званне Рыбакінай. Для Казахстана гэта гістарычнае дасягненне — раней ніводны прадстаўнік краіны не ўзначальваў адзіночны табель аб рангах WTA.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.