Чаму Ціханоўская ніяк не дамовіцца з Мерцам па ВНЖ для беларусаў — эфір
Хрысціна Дарапей / Еўрарадыё
Чым далей, ты больш жорсткай становіцца міграцыйная палітыка еўрапейскіх краін. Закранае яна ў тым ліку і беларусаў. Наяўнасць праблем з легалізацыяй на фоне шматлікіх сустрэч Ціханоўскай з лідарамі нараджае папрокі, што Офіс і дэмсілы ўвогуле вырашэннем і адвакацыяй праблем беларусаў не займаюцца. А можа, і ўвогуле імі не цікавяцца.
Чым адметная міграцыйная палітыка канцлера Германіі Мерца і як яна закранае інтарэсы беларусаў? Чаму Офіс Ціханоўскай і іншыя структуры дэмсіл не вырашаюць легалізацыйныя праблемы беларусаў, і ці варта верыць словам заходніх палітыкаў пра падтрымку беларусаў? Ці пойдзе Германія і ЕС увогуле па шляху замірэння з Лукашэнкам, і калі чакаць гэтага развароту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Пашыранай рады беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, каардынатарка фестывалю Minsk x Minga, супрацоўніца ўніверсітэта Пасау (The University of Passau) Хрысціна Дарапей.