Яшчэ адно палітычнае аб'яднанне адмовілася ад выбараў у Каардынацыйную раду
Вадзім Пракоп'еў / Еўрарадыё
Блок Пракоп'ева-Ягорава не пойдзе на выбары ў Каардынацыйную раду.
Сваю адмову ў Блоку тлумачаць "немагчымасцю рэалізацыі сваіх доўгатэрміновых мэтаў". Але як Блок плануе іх вырашаць па-за межамі КР, пакуль не паведамляецца.
Апошняй гучнай навіной, звязанай з Блокам, быў выхад фракцыі са складу Каардынацыйнай Рады. Гэта адбылося неўзабаве пасля слуханняў Святланы Ціханоўскай у КР, падчас якіх прадстаўнікі спісу былі незадаволеныя тым, дзе села дэмлідарка, а таксама тым, што не паспелі задаць усе свае пытанні.
Рашэнне пра няўдзел, кажуць у Блоку, было аднагалосным.
Напярэдадні пра няўдзел партыі "Разам" у выбарах у КР паведаміў Віктар Бабарыка.