Зарадка электрамабіляў на станцыях беларускай сеткі падаражэе з 6 красавіка

Зарадка электрамабіляў

Зарадка электрамабіляў

Сетка электразарадных станцый Evika!, аператарам якой з'яўляецца РУП "Белтэлекам", павышае тарыфы на зарадку электрамабіляў.

Як пазначана ў паведамленні сеткі, з 6 красавіка 2026 года кошт кілават-гадзіны пры зарадцы пераменным токам на станцыях сеткі Evika! будзе складаць 54 капейкі з улікам ПДВ, пастаянным токам — 72 капейкі з улікам ПДВ.

Ранейшыя тарыфы дзейнічалі з 6 кастрычніка 2025 года: зарадка пераменным токам каштавала 47 капеек за 1 кілават-гадзіну, пастаянным — 63 капейкі за 1 кілават-гадзіну.

З 10 сакавіка 2026 года на павышэнне тарыфаў пайшла іншая буйная сетка электразарадных станцый — Malanka.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.