Колькі каштуе букет настаўніку да 1 верасня ў Мінску

У школу з кветкамі

У школу з кветкамі / newgrodno.by

Напярэдадні 1 верасня ў Мінску прыкметна вырас попыт на кветкі. Супрацоўнікі канала ОНТ параўналі цэны на Камароўскім рынку і ў кветкавых крамах і высветлілі, што сабраць недарагі букет можна і за 10–15 рублёў. Гатовыя кветкавыя кошыкі на рынку каштуюць прыкладна 30–35 рублёў.

Самымі папулярнымі варыянтамі застаюцца гладыёлусы — адна кветка каштуе ад 3 да 8 рублёў, астры прадаюць па 2–4 рублі. Сярод трэндаў гэтага года — сланечнікі: на рынку яны каштуюць каля 8–9 рублёў за штуку, а ў краме кампазіцыя з дэкаратыўным сланечнікам і галінкамі маліны абыдзецца прыкладна ў 20 рублёў.

Калі параўноўваць гатовыя букеты з пяці кветак, на рынку амаль заўсёды атрымліваецца танней. Пяць вяргіняў каштуюць 25 рублёў супраць 40 у краме, хрызантэм — 35 супраць 42,5 рубля, астраў — 15 супраць 30 рублёў, гербераў і гваздзікоў — па 17,5 супраць 25 рублёў.

Змешаны букет можна купіць за 35 рублёў на рынку і прыкладна за 50 рублёў у краме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.