Дзе ў Беларусі самыя высокія заробкі, а дзе — самыя маленькія?

Заробкі ў Беларусі

Заробкі ў Беларусі / 1prof.by

Сярэдні заробак у Беларусі ў лютым 2026 года склаў 2 743 руб. Гэта на 14,1 рубля менш, чым у папярэднім месяцы. Так кажа Белстат.

Самым багатым у лютым гэтага года апынуўся Мінскі раён, дзе сярэдні заробак склаў 3 424,4 рубля. У Салігорскім раёне сярэдні заробак быў на ўзроўні 3 176,7 рубля, у Астраўцы — 3 151,6 рубля.

Акрамя таго, у топ-5 раёнаў з самым высокім заробкам увайшлі:

  • Дзяржынскі раён — 2 966,3 рубля;
  • Смалявіцкі раён — 2 956,4 рубля.

Менш за ўсё плацяць у Шаркаўшчынскім раёне1 828,9 рубля. Таксама ў топ нізкіх заробкаў увайшлі:

  • Кармянскі раён — 1 839,4 рубля;
  • Лельчыцкі раён — 1 853,4 рубля;
  • Слаўгарадскі раён — 1 871,6 рубля;
  • Акцябрскі раён — 1 882,0 рубля.

Эканоміка гэтых раёнаў амаль цалкам залежыць ад сельскай гаспадаркі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.