Кіберсупраціў: як змаганне ў віртуале прывядзе да перамогі — эфір з Шаметавец

Юльяна Шаметавец / Еўрарадыё

Юльяна Шаметавец / Еўрарадыё

Адной з самых эфектыўных структур, створаных беларусамі за мяжой, застаюцца "Кіберпартызаны". Іх акцыі, узломы, кібератакі выклікаюць павагу, да іх звяртаюцца па дапамогу, калі трэба здабыць альбо спраўдзіць інфармацыю, верыфікаваць пэўную асобу і гэтак далей. І тое, што "кіберы" аб’ядналіся з іншай эфектыўнай структурай — палком імя Каліноўскага, вялікай нечаканасцю не стала. А вось тое, што распачатае гэтымі структурамі палітычнае аб’яднанне з “Вольнай Беларуссю” Зянона Пазняка раптоўна было “пастаўленае на паўзу”, здзівіла.

Чым адметныя апошнія аперацыі "кібераў" і як іх дзеянні ўплываюць на рэжым? Ці дапамогуць палітычныя амбіцыі "Кіберпартызан" і кіраўніцтва палка Каліноўскага аб’яднаць дэмакратычныя сілы? Што рэальна трэба зрабіць дэмсілам, каб наблізіць перамогу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістрантка паліталогіі, афіцыйная прадстаўніца "Кіберпартызан" і палка імя Каліноўскага Юльяна Шаметавец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі