Віктар Марціновіч упершыню за восем гадоў выдаў новы раман па-беларуску
Раман Віктара Марціновіча / bellit.info
Новы раман Віктара Марціновіча "Глыбіня" выйшаў ва ўроцлаўскім выдавецтве KEW. Да гэтага аўтар восем гадоў на выдаваў раманаў па-беларуску, адзначае bellit.info.
Новы твор Марціновіча належыць да жанру постапакаліпсісу (як і ягоны раман "Ноч"). У ім аўтар даследуе праблему падзеленасці беларусаў, розніцу каштоўнасцяў, аналізуе этыку адносінаў паміж людзьмі ўнутры Беларусі і за яе межамі, а таксама спрабуе выявіць гістарычныя заканамернасці, якія б збераглі ад непапраўных памылак.
"Адна краіна расколваецца на "да" і "пасля". На тых, хто застаўся, і тых, хто знік, забраўшы з сабой мову, памяць, цывілізацыю. Цэлы свет распадаецца на часткі, і кожная з іх пачынае жыць паводле ўласных законаў. Але героі гісторыі застаюцца знітаваныя агульным мінулым, выбарам, які нельга адмяніць, і пытаннямі, на якія няма простых адказаў. Ці можна зноў стаць адным цэлым? І ці хто-кольвек гэтага хоча?" — гаворыцца ў апісанні рамана.
Віктар Марціновіч выдае мастацкую літаратуру па-руску і па-беларуску. Ягоны раман "Рэвалюцыя", які выйшаў у 2020 годзе (па-руску і ў беларускім перакладзе), доўгі час знаходзіўся на дзяржаўнай экспертызе, якая шукала там прыкметы "экстрэмізму", аднак не знайшла.
Таксама ён драматург і мастацтвазнаўца. На пачатку 2026-га ў оксфардскім выдавецтве Routgledge па-англіску выйшла ягоная кніга "Art of Mercy" — гэта нонфікшан пра мастацтва праз прызму прыватнага досведу.