Еўрарадыё атрымала журналісцкую прэмію за фільм
Эмблема конкурсу "Вольнае слова" / БАЖ
18 верасня адбылося ўручэнне прэмій Беларускай асацыяцыі журналістаў "Вольнае слова" за 2025 год. У ліку пераможцаў ёсць і Еўрарадыё.
Нашае відэа адзначылі прэміяй ў катэгорыі "Мастацка-публіцыстычныя жанры".
Гутарка ідзе пра фільм "Настаўніца года РБ збегла з краіны пасля даносу. Гісторыя Таццяны Крапіневіч".