“У нас няма палітвязняў!”: Лукашэнка вярнуўся да сваёй старой песні — эфір
Павел Латушка / Еўрарадыё
Пачаўшы са слоў “а зараз да галоўнай тэмы”, Лукашэнка нечакана не проста вярнуўся да сваёй старой песні пра адсутнасць у Беларусі палітвязняў з прычыны адсутнасці ў Крымінальным кодэксе адпаведных артыкулаў “за палітыку”, але пачаў гэта даводзіць Джону Коўлу на падвышаных тонах. Ледзь не да істэрыкі. З якой прычыны, не зусім зразумела, але прысутнасць побач з Коўлам колішняга супрацоўніка амбасады ЗША ў Мінску Крыстафера Паніка наводзіць на пэўныя думкі. Як і прысутнасць побач з Лукашэнкам прэм’ера Турчына.
Чаму спакойная размова на “галоўную тэму” перарасла ў істэрычныя заявы пра адсутнасць палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якое значэнне мае прысутнасць у складзе перамоўных груп Крыстафера Паніка і Турчына? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў 14:00.