Цывілізацыя дабралася да Беларусі: у Вышэйшай лізе ўпершыню выкарыстоўваўся VAR

Сістэма відэаўтору на Нацыянальным стадыёне

Сістэма відэаўтору на Нацыянальным стадыёне / bel.football

13 жніўня завяршыўся 22-і тур чэмпіянату Беларусі па футболе, які ўвайшоў у навейшую гісторыю краіны. Упершыню на матчы выкарыстоўвалася сістэма відэаўтору — VAR. Адбылося гэта на Нацыянальным стадыёне ў дынамаўскім дэрбі, дзе перамогу над сталічным клубам святкавалі брэсцкія — 0:1. Гол быў забіты на апошняй хвіліне матча. Праўда, сістэму задзейнічаць не прыйшлося, складаных момантаў для суддзі ў полі не было.

Гэтая параза ўскладняе сітуацыю для мінскага "Дынама" ў барацьбе за чэмпіёнства.

Каманда не змагла скарыстацца асечкай "МЛ Віцебск! у матчы супраць "Дняпра", які завяршыўся з лікам 1:1.

Затое "Іслач" цяпер адзінаасобна ўзначальвае табліцу пасля перамогі над "Гомелем" 2:1. Нават маючы на гульню больш, "ваўкі" усё роўна будуць апярэджваць "Дынама-Мінск" і "МЛ Віцебск" у выпадку перамогі гэтых клубаў у адкладзенай гульні.

БАТЭ не здолеў у сябе дома ўтрымаць пераможны лік у два мячы і згуляў унічыю з глыбокім аўтсайдэрам "Нафтанам" — 2:2. Страта ачкоў моцна ўскладняе барысаўчанам барацьбу за выжыванне ў Вышэйшай лізе.

"Мінск" з мінімальным лікам у сябе дома здолеў перамагчы "Славію" — 1:0.

"Арсенал" і "Баранавічы" галоў не забілі — 0:0.

"Віцебск" і "Белшына" разышліся выніковай нічыёй — 1:1.

"Нёман" з мінімальным лікам перамог "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0.

Становішча ў чэмпіянаце:

Цивилизация добралась до Беларуси: в Высшей лиге впервые использовался VAR

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.