Студэнт гомельскага каледжа зарэзаў іншага навучэнца
Нож, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Канфлікт паміж двума 17-гадовымі падлеткамі ў Гомелі скончыўся смерцю аднаго з іх.
Трагедыя здарылася падчас праходжання практыкі на навучальным палігоне. Адзін з навучэнцаў ударыў другога нажом, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Пацярпелага аператыўна даставілі ў бальніцу, але дактары не змаглі выратаваць яму жыццё.
Цяпер следчыя працуюць з затрыманым непаўналетнім, дапытваюць удзельнікаў інцыдэнту і адміністрацыю навучальнай установы.
Як удакладняе выданне "Флагшток", загінулы юнак вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным дарожна-будаўнічым каледжы. Ён навучаўся па спецыяльнасці "Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў". Трагедыя здарылася на навучальным палігоне на вуліцы Тралейбуснай.