Сілавікі затрымалі настаўніцу гісторыі за аватарку з "Пагоняй" у тэлеграм-чаце
![Сілавікі затрымалі настаўніцу гісторыі / кадр з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nastaunica-0706.jpg.webp?itok=2oucNWzr)
Сілавікі затрымалі настаўніцу гісторыі / кадр з відэа
ГУБАЗіК затрымаў школьную настаўніцу гісторыі. Відэа з дзяўчынай з'явілася ў тэлеграм-канале, набліжаным да сілавікоў.
Прычыну затрымання настаўніца агучыла так: "Стварыла чат, дзе на аватарцы стаяла карцінка з пратэснай сімволікай і былі навучэнцы 10-11 класа. Таксама ўдзельнічала ў мітынгах".
Па словах сілавікоў, ім на настаўніцу паскардзіліся бацькі школьнікаў. У якім горадзе працуе дзяўчына і што ёй пагражае, не паведамляецца.
Як можна пабачыць на відэа сілавікоў, на аватарку настаўніца гісторыі паставіла афіцыйны герб Рэспублікі Беларусь, які выкарыстоўваўся з 1991 па 1995 гады. Увогуле гістарычны герб "Пагоня" ўжыўваўся на тэрыторыі Беларусі з часоў ВКЛ. У 2012 годзе яго афіцыйна ўнеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.