“Шэйпічы”, “Друкарская” — зацвердзілі назвы новых станцый мінскага метро

“Шэйпічы”, “Друкарская” — зацвердзілі назвы новых станцый мінскага метро

Мінгарвыканкам зацвердзіў назвы новых станцый сталічнага метро, якія пабудуюць на 3-й і 4-й лініі. Гаворка ідзе пра аб’екты, якія пакуль яшчэ толькі праектуюцца. З дакумента, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, вынікае, што станцыі другога ўчастку трэцяй линіі метро будуць называцца наступным чынам:

  • “Прафсаюзная” (перасячэнне праспекта Пераможцаў і вуліцы Мельнікайтэ;
  • Пярэспа” (перасячэнне праспекта Машэрава і вуліцы Крапотніка);
  • “Камароўская” (перасячэнне вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай);
  • “Парк Дружбы Народаў” (перасячэнне вуліц Максіма Багдановіча і Сурганава);
  • “Івана Мележа” (перасячэнне вуліц Максіма Багдановіча і Халтурына);
  • “Зялёны Луг” (перасячэнне вуліц Шырокай і Усходняй);
  • “Лагойская” (перасячэнне Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка).


Станцыі чацвёртай лініі метро, будаўніцтва якой яшчэ не пачыналася, будуць называцца так:

  • “Чыжоўка” (перасячэнне Ташкенцкай і Галадзеда);
  • “Азёрная” (перасячэнне вуліцы Малініна і праспекта Ракасоўскага);
  • “Шэйпічы” (перасячэнне вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага);
  • “Серабранка” (перасячэнне вуліц Алега Кашавога і Ванеева з праспектам Ракасоўскага);
  • “Даўгабродская” (перасячэнне вуліц Алега Кашавога і Даўгабродскай з бульварам Трактарабудаўнікоў);
  • “Сляпянка” (перасячэнне вуліц Уральскай і Фролікава);
  • “Батанічны сад” (перасячэнне вуліц Платонава і Акадэмічнай);
  • “Друкарская” (перасячэнне праспекта Незалежнасці і вуліцы Сурганава);
  • “Максіма Багдановіча” (перасячэнне вуліц Максіма Багдановіча, Арлоўскай і Сурганава).

Адкрыццё 3-й і 4-й ліній запланаванае на 2017-2035 гады. Трэцюю лінію ўжо будуюць — яе першая чарга працягласцю ў чатыры станцыі можа адкрыцца налета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі