"Беларускі інсайт": настальгічная вандроўка па Мінску з аўтарамі "Шчучыншчыны"
Алена Зуй-Вайцяхоўская і Міхась Зуй / Еўрарадыё
"Я прызвычаіўся да такога жыцця, што ў мяне як быццам няма дома — такога вось дома", — кажа герой праграмы "Беларускі інсайт" музыка і акцёр Міхась Зуй.
Аднак дзякуючы новаму праекту рэжысёра Максіма Шведа і @euroradio, у Міхася і яго жонкі актрысы і спявачкі Алены Зуй-Вайцяхоўскай атрымалася пабываць дома і паглядзець, як змяніўся (ці не змяніўся) родны Мінск за час іх вымушанай адсутнасці на радзіме.
Далучайцеся да нашага анлайн-падарожжа!