БЧ фінансуе замежны бізнес на дзясяткі мільёнаў долараў
Пры гэтым сама арганізацыя знаходзіцца ў крызісным становішчы / LookByMedia
Значныя сумы грошай выводзяцца з абароту Беларускай чыгункі (БЧ) праз прывілеяваныя разліковыя схемы з даччынай структурай БТЛЦ і з расійскай кампаніяй ТАА "РТСБ-РУС" з групы RTSB. Гаворка ідзе пра больш як 38 млн долараў. Гэта адбываецца праз сістэму працяглай адтэрміноўкі плацяжоў і налічэння пені. Такую выснову робіць Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі на аснове атрыманых дакументаў.
Частка сродкаў кліентаў затрымліваецца ў расійскім і еўрапейскім сегментах групы RTSB і БТЛЦ, перш чым трапіць у сістэму БЧ, што стварае "фінансавае акно". Беларускае прадпрыемства фактычна прадастаўляе замежнаму аператару бясплатны крэдыт на дзясяткі мільёнаў долараў, не налічваючы штрафаў.
Гэтая схема дазваляе RTSB выкарыстоўваць грошы БЧ як абаротны капітал. Пры гэтым само прадпрыемства пакутуе ад дэфіцыту і вымушана шукаць дадатковае фінансаванне.
Адзначаецца ключавая роля "БЕЛІНТЭРТРАНС" у дадзеным ланцужку ўзаемадзеянняў, які выступае не толькі экспедытарам, але і фінансавым аператарам.