Падаражэе праезд у мінскім транспарце
Мінскі метрапалітэн / wikipedia.org
У Мінску павысяць тарыфы на праезд у грамадскім транспарце. Даражэйшымі стануць квіткі ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях, а таксама жэтоны ў метро.
Цяпер праезд у гарадскім аўтобусе, тралейбусе або трамваі будзе каштаваць 1,1 рубля, а паездка ў метро — 1,15 рубля.
Рашэнне Мінгарвыканкама ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць, 27 сакавіка.