Мінскія ўлады сказалі, колькі насамрэч павінен каштаваць квіток у транспарце
Аўтобус, ілюстрацыйнае фота / "Наша Ніва"
Калі б жыхары Мінска аплачвалі 100% кошту квітка на праезд у грамадскім транспарце, ён каштаваў бы каля чатырох рублёў. Такую лічбу на сустрэчы з супрацоўнікамі завода "Керамін" назваў старшыня Мінгарсавета Арцём Цуран.
Гэта даражэй, чым у Вільні і ў Варшаве.
Сёння пасажыры мінскага грамадскага транспарту, паводле чыноўніка, аплачваюць толькі 30% ад кошту паездкі. Астатняе, кажа Цуран, кампенсуецца з гарадскога бюджэту. Лічбы, на яго думку, дэманструюць "сацыяльную накіраванасць тарыфнай палітыкі".
Як звычайна, Цуран забываецца, што бюджэт Мінска складаецца з падаткаў. То бок, Мінгарвыканкам "дарыць" мінчукам іх уласныя грошы.