Як ідзе будаўніцтва чыгуначнай галінкі ў аэрапорт. Фотафакт

Будаўніцтва прыкметна прасунулася. Станцыю "Садовы" чакае рэканструкцыя і абнаўленне

Будаўніцтва прыкметна прасунулася. Станцыю "Садовы" чакае рэканструкцыя і абнаўленне / kolodischi.by

Пад Мінскам працягваецца будаўніцтва чыгуначнай галінкі ў аэрапорт "Мінск-2". Работы вядуцца ў раёне станцый "Калодзішчы" і "Садовы".

Как идёт стройка железнодорожной ветки в аэропорт. Фотофакт
Від з маста над чыгункай у Калодзішчах, з якога можна назіраць пракладзены трэці шлях у аэрапорт / kolodischi.by
Как идёт стройка железнодорожной ветки в аэропорт. Фотофакт
Актыўныя работы вядуцца на станцыі "Садовы" / kolodischi.by
Как идёт стройка железнодорожной ветки в аэропорт. Фотофакт
Шлях у аэрапорт у раёне пасёлка Калодзішчы / kolodischi.by
Как идёт стройка железнодорожной ветки в аэропорт. Фотофакт
Работы ідуць штодня / kolodischi.by

Плануецца, што чыгунка пройдзе па існуючым маршруце ад станцыі "Мінск-Пасажырскі" да станцыі "Гарадзішча", пасля якой у бок аэрапорта дабудуюць 18 кіламетраў новых шляхоў.

Працягласць маршруту складзе 41,8 кіламетра, арыентыровачны час у дарозе складзе каля 30 хвілін.

Застаецца адкрытым пытанне, якія цягнікі будуць курсіраваць па новай галінцы. Электрацягнікі "Штадлер" у Беларусі выводзяцца з эксплуатацыі з-за немагчымасці іх рамонту.

Тэрміны рэалізацыі транспартнага аб’екта запланаваны на 2028–2029 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.