Следам за Мінскам даражэе праезд у транспарце ў чатырох абласцях
Прыпынак, ілюстрацыйнае фота / unsplash
У чатырох абласцях Беларусі падаражэе праезд у грамадскім транспарце. Адпаведныя рашэнні аблвыканкамаў зарэгістраваныя 23 сакавіка ў Нацыянальным рэестры прававых актаў.
Тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі вырастуць у Віцебскай, Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Дакументы яшчэ не апублікаваныя, таму невядома, на колькі вырасце цана праезду.
У суботу стала вядома, што Мінгарвыканкам пастанавіў павысіць плату за праезд у грамадскім транспарце сталіцы. Цана праезду павялічыцца на 15 капеек — да 1,1 рубля, у метро — да 1,15 рубля. Адна паездка ў маршрутцы будзе каштаваць 3,3 рубля, а пры паездцы ў гарады-спадарожнікі Мінска — 5 рублёў. Новыя тарыфы набудуць моц праз пяць дзён пасля апублікавання.