Пра Венецыянскае біенале, забарону на творчасць і палітвязняў — эфір

Даніэла Каляда і Мікалай Халезін

Даніэла Каляда і Мікалай Халезін / Еўрарадыё

Падчас сёлетняга Венецыянскага біенале група беларускіх мастакоў, якія знаходзяцца ў выгнанні, прадставіць у Бенедзікцінскай царкве сваю “імерсіўную мультысэнсарную выставу” паз назвай “Official. Unofficial. Belarus”. І гэта сумесная праца сузаснавальніка Беларускага свабоднага тэатра Мікалая Халезіна, дызайнера Уладзіміра Цэслера, кампазітаркі Вольгі Падгайскай.  

Што з сябе ўяўляе Венецыянскае біенале, і чаму для беларускай культуры ў выгнанні так важна быць там прадстаўленай? Якую ідэю ўвасабляюць працы на выставе і ці магчыма ператварыць яе ў тэатральную дзею? Ці здольныя беларускія творцы знайсці сваё месца на Захадзе, і ці варта чакаць хуткай адлігі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць куратарка выставы Даніэла Каляда і аўтар адной з прац, мастацкі кіраўнік Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.