Міністр абароны ФРГ назваў прадказальным вывад амерыканскіх вайскоўцаў з Еўропы

Частка амерыканскіх вайскоўцаў пакіне Германію

Частка амерыканскіх вайскоўцаў пакіне Германію / BLOOMBERG

ЗША выведуць з тэрыторыі Германіі 5000 салдатаў. Адпаведнае рашэнне прыняў прэзідэнт краіны Дональд Трамп.

Міністр абароны ФРГ Барыс Пісторыус назваў гэтае рашэнне прадказальным. "Тое, што ЗША выведуць войскі з Еўропы, уключаючы Германію, было прадказальна. Цяпер гаворка ідзе пра 5000 амерыканскіх вайскоўцаў з амаль 40 тысяч, якія цяпер дыслакаваныя ў Нямеччыне", — перадае яго словы DW.

Разам з тым Пісторыус падкрэсліў, што прысутнасць амерыканскіх войскаў у Еўропе застаецца ў інтарэсах абодвух бакоў.

На яго думку, гэтыя падзеі даказваюць, што NATO павінна стаць "больш еўрапейскай" арганізацыяй. Еўрапейскія дзяржавы ў складзе Паўночнаатлантычнага альянсу мусяць у такіх умовах браць на сябе больш адказнасці за сваю бяспеку.

Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет аддаў загад вывесці каля 5000 амерыканскіх вайскоўцаў з Германіі на працягу года. Раней Трамп напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social, што ЗША разглядаюць магчымасць скарачэння колькасці свайго кантынгенту ў ФРГ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.