Пераклад кнігі Максіма Знака "Зэкамерон" атрымаў прэмію PEN Translates Англійскага ПЭН-клуба.
"Зэкамерон" — зборнік кароткіх апавяданняў пра турэмнае жыццё. Палітвязень Максім Знак напісаў іх за кратамі. Пераклад зрабіў Джым Дынглі.
Сёлета прэмію за найлепшы пераклад на англійскую мову атрымалі 15 кніг з 14 краін. Сярод іх раманы, зборнікі апавяданняў, дэтэктывы, паэзія і графічны раман.
Максім Знак асуджаны закрытым судом на 10 гадоў калоніі. Паведамлялася, што ў няволі палітвязень напісаў ужо тры кнігі.