Вы тут

Парашэнка і Зяленскі пасварыліся ў тэлеэфіры, хаця Зяленскі — у Францыі

Пётр Парашэнка / Reuters

Дыскусія паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны Уладзімірам Зяленскім і Пятром Парашэнкам адбылася напярэдадні ў жывым тэлеэфіры, паведамляе "Громадське". 

Тэлеканал "1+1" запрасіў абодвух прэтэндэнтаў, але ў студыю прыйшоў толькі цяперашні кіраўнік дзяржавы Парашэнка. Ён запрасіў свайго апанента на дэбаты ў студыі. 

Пазней Зяленскі ўключыўся ў размову ў студыі па тэлефоне. Ён паведаміў, што цяпер знаходзіцца ў Францыі. Зяленскі заявіў, быццам Парашэнка гэта ведае, таму дзіўна, што яго запрашаюць на дэбаты. Па словах Зяленскага, за ім пастаянна сочаць дзяржаўныя спецслужбы. 

Парашэнка абверг яго словы, заявіўшы, што перамяшчэнні Зяленскага — гэта ягоныя прыватныя справы. 

Абодва апаненты пастаянна перабівалі адзін аднаго. Парашэнка настойваў на тым, што дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты павінны адбыцца на стадыёне "Алімпійскі" 14 красавіка, а Зяленскі настойваў на даце 19 красавіка. 

Дарэчы, 12 красавіка Парашэнка і Зяленскі павінны сустрэцца з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

21 красавіка адбудзецца другі тур выбараў прэзідэнта Украіны.