Вы тут

На парламенцкіх выбарах ва Украіне “Слуга народу” набірае амаль 44%

uac.gov.ua

На парламенцкіх выбарах ва Украіне ўпэўнена перамагае партыя дзеючага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага  “Слуга народу”. Гэта вынікае з дадзеных нацыянальнага экзіт-пола.

Паводле апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў, за кандыдатаў ад прапрэзідэнцкай партыі аддалі галасы 43,9% выбаршчыкаў. Бар’ер у 5%, неабходны для таго, каб трапіць у Вярхоўную Раду, пераадолелі яшчэ чатыры партыі —  прарасійская “Апазіцыйная платформа” (11,5%), партыя экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі “Еўрапейская салідарнасць” (8,9%), “Бацькіўшчына” Юліі Цімашэнка (7,6%) і “Голас” —  партыя спевака Святаслава Вакарчука (6,3%), паведамляе Громадське.

На выбарах у Вярхоўную Рады яўка склала 50,09% выбаршчыкаў.

Выбары праходзілі датэрмінова: новы склад Рады мусілі абраць 27 кастрычніка, аднак прэзідэнт Зяленскі распусціў парламент адразу пасля сваёй інаўгурацыі з прычыны адсутнасці кааліцыі.