У Вярхоўнай Радзе Украіны ўпершыню будзе цемнаскуры дэпутат

У Вярхоўнай Радзе Украіны ўпершыню будзе цемнаскуры дэпутат

У Вярхоўную Раду Украіны прайшоў цемнаскуры дэпутат. Гэта першы такі выпадак на постсавецкай прасторы. 

Алімпійскі барэц Жан Белянюк ішоў на выбары па спісе партыі "Слуга народа", заснаванай прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, перадае Бі-Бі-Сі.

У 2016 годзе Белянюк заваяваў срэбра па грэка-рымскай барацьбе на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Таксама на яго рахунку ёсць перамогі на чэмпіянатах свету і Еўропы.

Спартоўцу 28 гадоў, ён нарадзіўся ў Кіеве. Бацька Беленюка загінуў у Руандзе падчас грамадзянскай вайны, выгадавала хлопца маці-ўкраінка.

Дарэчы, Белянюк падчас выбарчай кампаніі заяўляў, што не збіраецца пакідаць спорт дзеля палітыкі. Ён хоча выступіць у 2020 годзе на Алімпіядзе ў Токія. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі