Вы тут

Па пратэстах у Беларусі са жніўня 2020-га распачалі 4691 крымінальную справу

Удзельнікі пасяджэння калегіі СК / sk.gov.by

Па пратэстах у Беларусі са жніўня 2020-га распачалі 4691 крымінальную справу "па 4196 фактах такіх праяваў". Большасць з іх па артыкулах "абраза прадстаўніка ўлады" і "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці". Пра гэта было заяўлена на калегіі Следчага камітэта, на якой падводзіліся вынікі працы ў першым паўгоддзі 2021-га. Было заяўлена, што "асноўныя высілкі" СК "сканцэнтраваны на выяўленні, спыненні і даследаванні абставін крымінальных праяваў, звязаных з незаконнымі масавымі мерапрыемствамі, беспарадкамі, пратэстнымі акцыямі" і г. д.

Расследаванне па 857 крымінальных справах ужо скончанае. 825 з іх па 1184 злачынствах было адпраўлена пракурору для накіравання ў суд.

Старшыня СК Дзмітрый Гара заявіў, што і далей яго ведамства будзе працягваць выяўляць і прыцягваць да крымінальнай адказнасці "радыкалаў, экстрэмістаў".

@viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.