Блогер намаляваў людзей з БЧБ-сцягамі ў Мінску і даслаў фота сілавікам — што было далей
Як адрэагавала міліцыя на "надзвычайнае здарэнне"? / Скриншот видео
Блогер Сяргей Бяспалаў з дапамогай штучнага інтэлекту згенераваў ролік, на якім нібыта некалькі чалавек стаяць у Мінску з бела-чырвона-белымі сцягамі. Відэа ён адправіў у міліцэйскі чат-бот і праз камеру назірання глядзеў, як адрэагуюць сілавікі.
Рэакцыя была імгненная: на месца прыехалі тры машыны міліцыі з уключанымі мігалкамі, яны былі ўзброеныя аўтаматамі.
Пасля гэтага аператар звязаўся з Бяспалавым, каб удакладніць, дзе шукаць «пратэстоўцаў». Той адказаў, што яны нібыта пайшлі далей па вуліцы — міліцыя працягнула пошукі.