Беларускі пісьменнік ажыўляе старую Воршу з дапамогай ШІ і архіўных фота
Робіць ён гэта на аснове старых фотаздымкаў / autoorsha.com
Краязнавец, пісьменнік і лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца Зміцер Дзядзенка ў сваім Facebook дзеліцца кароткімі відэаролікамі, у якіх ажывае Ворша.
Ужо апублікавана восем работ. Яны ствараюцца на аснове фотаздымкаў старога горада, якія з дапамогай інструментаў штучнага інтэлекту ажываюць. Зміцер вядзе канал "Ворша. Гісторыі", дзе распавядае пра розныя цікавосткі горада.
Паглядзіце, як гэта выглядае!