Над Мінскам лётаў дрон?
Пра гэта пішуць мінчукі / incdn.pl
Мінчукі пішуць, што чулі ноччу 23 сакавіка гукі дрона. Паведамленні пра гэта здарэнне пісалі жыхары розных раёнаў сталіцы — ад парку Чалюскінцаў да Каменнай горкі.
"Ноччу прачнулася ад гука беспілотніка за вокнамі".
"У 2 гадзіны ночы. Парк Чалюскінцаў".
"У 2:01 ляцеў над домам на Глебкі. Я прачнулася ад гэтага".
"На Макаёнка ў 2 ночы тое ж самае было".
"Цэнтральны раён, вельмі гучны і нарастаючы гук".
"Я таксама прачнулася, але не зразумела, што гэта было... Кунцаўшчына".
"Дакладна не мапед і не верталёт і не самалёт".
Фота ці відэа пакуль у сацсетцы Трэдс няма, таму адназначна казаць, што гэта быў дрон, нельга.
Напрыклад, ноччу часам лётаюць верталёты МНС і правяраюць цеплатрасы з цеплавізарамі, аднак мінчукі кажуць, што гук быў іншы.
Гэтай ноччу была масавая атака дронамі паміж Расіяй і Украінай. У мінулыя разы былі выпадкі, калі беспілотнікі заляталі ў Беларусь і даляталі нават да Мінска.