Аэрапорт у Вільні зноў зачыняўся праз метэазонды

ВІленскі аэрапорт

ВІленскі аэрапорт / LRT

Уноч на нядзелю, 22 сакавіка, Віленскі аэрапорт зноў спыняў сваю працу праз метэазонды.

Літоўская служба аэрапортаў паведаміла, што часовыя абмежаванні паветранай прасторы трывалі ад 0:33 да  01:46 "з-за навігацыйных знакаў, характэрных для паветраных шароў, выяўленых у зонах, якія ўяўляюць небяспеку для авіяцыі".

Абмежаванні закранулі тры рэйсы, затрымкі магчымыя як у нядзелю, так і ў панядзелак, бо парушаны графік працы экіпажаў і змены самалётаў.

Гэта ўжо чацвёрты выпадак у 2026-м годзе, калі праца аэрапорта Вільні парушаецца праз прылёт кантрабандных паветраных шароў.

Літоўскія палітыкі лічаць уварванні балонаў з кантрабанднымі цыгарэтамі гібрыднай атакай Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.