Брэсцкiя мытнікі спынілі фуру з парфюмам i дарагiмi акулярамi пад выглядам аўтазапчастак

Канваскаваныя рэпы

Канваскаваныя рэпы / Брэсцкая таможня

Брэсцкія мытнікі на трасе М1 спынілі фуру, якая кіравалася ў Расію.

Па дакументах грузавік вёз аўтазапчасткі, але ў кузаве знайшлі каля 3800 тавараў з Еўрасаюза на 500 тысяч рублёў: ад музычных інструментаў і парфумерыі да дарагога алкаголю без акцызных марак.

Груз належаў расійскаму прадпрымальніку. Тавары яшчэ ў Польшчы падзялілі на невялікія партыі і раздалі розным людзям, каб тыя ўвезлі іх у Беларусь як асабістыя пакупкі.

Усю партыю канфіскавалі да рашэння суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.