Фургон з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі перахапілі ў Польшчы

Кантрабандныя цыгарэты

Кантрабандныя цыгарэты / Straż Graniczna

Польскія памежнікі перахапілі буйную партыю кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі.

Памежнікі разам з супрацоўнікамі мытна-падатковай службы спынілі фургон з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі пад Бяла-Падляскай. Кіроўцаў падазравалі ў незаконнай перавозцы падакцызных тавараў.

У машыне пры праверцы выявілі 1,78 млн цыгарэт розных марак з беларускімі акцызнымі маркамі. Рынкавы кошт партыі ацэньваюць у 1,5 млн злотых (каля 400 тыс. долараў).

Перавозчыкамі выявіліся двое польскіх грамадзян, якія пражываюць у Люблінскім ваяводстве. Іх абвінавачваюць у захоўванні і перавозцы незаконных падакцызных тавараў.

Фургон з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі перахапілі ў Польшчы
Кантрабандныя цыгарэты / Straż Graniczna
Фургон з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі перахапілі ў Польшчы
Кантрабандныя цыгарэты / Straż Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.