Віленскі аэрапорт у ноч на аўторак зноў спыняў працу
Віленскі аэрапорт / LRT
У аўторак уначы Віленскі аэрапорт зноў спыняў працу.
Паветраная прастора над ім была закрытая а другой гадзіне. Прычынай сталі чарговыя паветраныя шары, якія прыляцелі з боку Беларусі. Іх зафіксавалі ў патэнцыйна небяспечных для авіяцыі зонах, перадае LRT.
Аднавілі працу аэрапорта толькі ў 3:12 пасля таго, як знялі абмежаванні паветранай прасторы.
Пасажырам, чые рэйсы былі закранутыя абмежаваннямі, рэкамендавалі напрамую звязацца са сваімі авіякампаніямі для атрымання падрабязнай інфармацыі.