Коўл дамаўляецца пра транзіт беларускага калію праз Літву з уласнай інцыятывы — СМІ

Джон Коўл

Джон Коўл / Reuters

Джон Коўл спрабуе адкрыць літоўскія парты для транзіту беларускіх угнаенняў з уласнай ініцыятывы, а не ў рамках даручэнняў з Белага дома. Пра гэта піша выданне Kyiv Independent са спасылкай на некалькіх амерыканскіх і еўрапейскіх чыноўнікаў.

Выданне сцвярджае, што ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША гэтая ініцыятыва амаль не мае падтрымкі. Амерыканскія чыноўнікі адзначаюць, што Коўл рэалізуе самастойную ініцыятыву, а не ўзгодненую дзяржаўную палітыку.

Таксама журналісты спасылаюцца на еўрапейскага чыноўніка, знаёмага з пазіцыяй Літвы. Ён заявіў, што прапанова аднавіць экспарт беларускіх калійных угнаенняў праз Літву ідзе выключна ад Коўла. Гэты чыноўнік дадаў, што Дзярждэпартамэнт ЗША ў перамовах з Літвой "ніколі не ўздымаў гэтае пытанне".

Пра тое, што спецпасляннік прэзідэнта ЗША Джон Коўл вядзе перамовы пра транзіт беларускага калію праз балтыйскія парты, напісала нядаўна выданне Politico са спасылкай на чатырох еўрапейскіх чыноўнікаў. У сваю чаргу міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што такое пытанне не падымалася. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.