"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

4 жніўня стала вядома, што пайшоў з жыцця Аляксандр Кулінковіч, лідар беларускага панк-рок гурта "Нейра Дзюбель". Яму было 46 гадоў. Сашу забіла пнеўманія, якая развілася за некалькі дзён.

Год таму фатограф Таццяна Менская зрабіла з Кулінковічам інтэрв'ю, падобнае да "Правілаў жыцця" з часопіса "Esquire". З дазвола Таццяны мы публікуем "Лад жыцця" Аляксандра Кулінковіча на старонках Еўрарадыё.

Добры дзень, гэта я, Саша Куллінковіч, просты "хлопец з вокладкі" — любіце мяне! 

Не люблю падвоеных стандартаў,  не пераношу людзей, якія мераюць сябе аднымі меркамі, а іншых — іншымі. Гэтыя за спінай вам скажуць адно, у твар  — іншае. А ўвогуле — зробяць трэцяе. Cам такі.

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

Ніколі не лічыў сябе панкам. Вам падалося! Ну, спяваю панк-рок — і што з таго?! Я вельмі мілы, добры чалавек для блізкіх мне людзей. Які з мяне панк?

Мне падабаецца бываць у адзіноце, я нават магу замкнуцца на сваёй тэрыторыі. Шукаю раўнавагі. Гэта якраз тое слова, што я напісаў на аркушы паперы і пакінуў у Сцяне Плачу, калі быў у Ізраілі. Божа, як мне не хапае раўнавагі! Міру ў сабе. Я ўвесь час ваюю — з сабою, з наваколлем. З дабром, са злом у сабе. 

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

Я паталагічна добры. Усё часцей чую ад людзей, блізкіх і не вельмі, цудоўныя словы: "Саша, як жа ты змяніўся! Вось яшчэ паўгода таму...". Хлопцы, ездзіць на мне больш не атрымаецца! Я быў занадта добры, баяўся каго-небудзь пакрыўдзіць — перастараўся. Садзяцца на галаву! Таму ўважліва прачытаў віртуальную кнігу: "Як дакладна пасылаць людзей нах...". Раней было складана, цяпер з вялікім задавальненнем раблю ГЭТА. Свядома і лёгка. Не абарочваюся ўслед.

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

Дзве крайнасці. Мяне палохае мая жудасная  дабрыня, і такая ж нянавісць.  У выніку дабро перамагае, але пакутую я па-чорнаму. Падабаецца кінуць каму-небудзь выклік. Здараліся выпадкі, калі "не мая", варожа настроеная публіка сыходзіла з майго канцэрту з адкрытым ротам — о, нечакана спадабалася!

Мяне заўсёды вучылі быць першым. Усё зраслося, я — лідар гурта, пiшу песні, а мае сябры — лепшыя сябры ў свеце. Толькі са сваякамі я радуюся так, што вочы ў мяне блішчаць, як у сабакі. Такіх сяброў, мне здаецца, няма ні ў каго. Тут я ніколі не быў мямляй. Рашучасць у коле мужыкоў — твой стрыжань!

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

Ды я само Сонца! Ужо і біцца толкам не ўмею. Вось калі хіпаваў — даставалася. А як пагаліўся — усё! Ніхто не чапляецца! Люблю і абагаўляю жанчын: ох, калі я ўліп, з мяне хоць вяночкі круці — існы анёл...

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

Вось развучыўся ўсміхацца "пад заказ". Так я выглядаю, калі мяне просяць усміхнуцца, а не хочацца. Так выглядаюць людзі, якія выціскаюць з сябе ўсе сокі, каб спадабацца. Гэта не я! Я ўпэўнены, што магу граць ролі толькі самога сябе. Пераўвасабляцца ў нейкіх прыдуманых герояў — не маё. А вось сваю агрэсіўную частку я заўсёды сыграю па-сапраўднаму.

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

Магу радавацца як дзіця, нават больш! Так бывае, калі ты не верыў, а раптам атрымалася!

Не верыў, што дажыву да заканчэння запісу альбома "Першы". Часам працаваў і баяўся раніцай не прачнуцца — толькі думкі паспець, паспець, паспець! Паспець запісаць усе галасы, тады альбом звярстаюць і без мяне. А тут — дажыў! Не, ну як не радавацца?!

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

Мой кумір — Мамонаў! Памятаю той момант, калі ўпершыню ўбачыў яго па тэліку на музычным рынгу. Так, я хачу шакаваць! Тады, нарэшце, зразумеў, якім хачу быць на сцэне. "Бітлз" і менавіта Мамонаў паўплывалі на маё станаўленне як музыканта. Але Пётр Мікалаіч вельмі часта выходзіць з мяне некантралюема... Прыдуркаватасць — тая маска, якую мне перыядычна падабаецца нацягваць. Я нават карыстаюся гэтым! 

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

У кожным з нас спіць маленькая/вялікая малпа. Хтосьці носіць яе ў сабе, ува мне яна раз пораз прачынаецца і выходзіць пагуляць. Нічога не магу з гэтым зрабіць. Перастаў хвалявацца  што пра мяне падумаюць. Усё роўна вы ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не.

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

Вось менавіта тая ўсмешка, калі я на імгненне адкрыты для ўсіх, — я ў гармоніі з сабой і блізкімі. У раўнавазе.

Шчасце ў малым: разам з сябрамі сядзець  на тэрасе  са шклянкай добрага віскі, ці, напрыклад, знайсці тое, што так доўга і ўпарта шукаў: фільм, або класную музыку. Самае смешнае, што я адразу не разумею, дзе  пачынаецца гэтае шчасце. У мяне гэта нейкая ўспышка. Магу праз час зразумець — о, блін, тады быў шчаслівы!

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

20 гадоў таму, я і "Нейра Дзюбель" удавалі з сябе гэткіх навучаных жыццём. Сёння адчуванне, што навучыліся. Публіка таксама прасунулася: зрабілася больш сталай, лянівай, больш патрабавальнай.

Не змянілася адно: мы разам адрываемся на маіх канцэртах.

Прыйшоў наш час, вітайце нас! 

"Ніколі не зразумееце, дзе я жартую, а дзе не". Лад жыцця Аляксандра Кулінковіча

Ідэя праекта, фота, размова — Таццяна Менская. Стыліст — Надзея Сліжэўская

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі