Перад смяротнай аварыяй пасажыры патрабавалі знізіць хуткасць — Следчы камітэт

Смяротная аварыя пад Светлагорскам

Смяротная аварыя пад Светлагорскам

Пасажыры патрабавалі знізіць хуткасць, а адна жанчына папрасіла спыніцца і выйшла незадоўга да смяротнай аварыі. У Следчым камітэце расказалі пра аварыю маршруткі, падчас якой загінулі шэсць чалавек.

Трагедыя здарылася 10 кастрычніка 2025 года ў Светлагорскім раёне на трасе паміж Бабруйскам і Мазыром. Маршрутка зачапіўла паўпрычэп трактара, які рухаўся ў тым жа напрамку, вылецела на сустрэчную паласу і сутыкнулася з красоверам. Шэсць чалавек загінулі на месцы, дзесяць трапілі ў бальніцу.

Ужо на наступны дзень пасля аварыі з'явілася версія, што кіроўца маршруткі не заўважыў трактар, бо на тым не было габарытных агнёў. Аднак следчыя робяць акцэнт на перавышэнні хуткасці, хаця ў момант ДТЗ яно і было нязначным — на 11 км/гадз.

"Пацярпелыя неаднаразова прасілі кіроўцу маршруткі знізіць хуткасць, але ён ігнараваў іх звароты. Адна з пасажырак, спалохаўшыся манеры кіравання абвінавачанага, адмовілася ад паездкі і пакінула транспартны сродак незадоўга да аварыі", — расказваюць у СК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.