Вы тут

Памёр лідар “Нейра Дзюбеля” Аляксандр Кулінковіч

Архіўнае фота

4 жнўіня музыкі “Нейра Дзюбеля” паведамілі пра смерць лідара гурта Аляксандра Кулінковіча. Па іх інфармацыі, раніцай у пятніцу Аляксандр даслаў СМС аднаму з сяброў, што кепска сябе адчувае і выклікае "хуткую".

Прычынай смерці называюць праблемы з лёгкімі, або дакладней “схаванае запаленне лёгкіх”. Такую інфармацыю музыкі гурта пацвердзілі Еўрарадыё.

Сёння “Нейра Дзюбель” мусіў выступаць на фестывалі “Рок за Баброў”.

Аляксандру Кулінковічу было 46 гадоў. Ён нарадзіўся 18 траўня 1972 года. Гурт “Нейра Дзюбель” заснаваў у 1989 годзе і вызначыў яго вядучым стылем панк-рок. У 1999 годзе калектыў атрымаў галоўны прыз “Рок-каранацыі” —  “Рок-карону”. Кулінковіч з’яўляўся аўтарам музыкі і тэкстаў гурта, выступаў яго франтмэнам.

У лютым 2017 года, напярэдадні выхаду апошняга на гэты момант альбома "Нейра Дзюбеля" "Першы" Аляксандр Кулінковіч даў вялікае інтэрв'ю Еўрарадыё: