Бідоны з чалавечымі парэшткамі знайшлі ў гаражы ў Лёзне

Крымінальны кодэкс

Крымінальны кодэкс

Страшная гісторыя адбылася ў Лёзне, паведамляе ўпраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

У кастрычніку ў мясцовую міліцыю звярнулася жанчына з паведамленнм, што яе маці працяглы час не выходзіць на сувязь. Міліцыянты падчас вышуку праверылі гараж, які належыць сям'і пенсіянеркі, і знайшлі там металічныя і палімерную ёмістасці з чалавечымі парэшткамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта могуць быць часткі цела зніклай жанчыны.

Каму належаць парэшткі і што стала прычынай смерці, вызначыць судова-медыцынская экспертыза. У Следчым камітэце не сказалі, каго падазраюць у злачынстве.

Мясцовыя тэлеграм-каналы пра забойства жанчыны ў Лепелі пісалі яшчэ на мінулым тыдні. Паводле іх звестак, дачка расчляніла цела маці і захоўвала парэшткі ў солевым растворы. Іх і знайшлі ў бідонах у гаражы. Паведамлялася, быццам жанчына загінула два гады таму і ўвесь гэты час дачка атрымлівала за яе пенсію. У СК гэтыя падрабязнасці пакуль не пацвердзілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.