Лукашэнка памарыў: 8-9 млн тон нафты — і мы б жылі лепш за самыя багатыя краіны

Пробы нафты на фоне вышкі / Ілюстрацыйнае фота
Пробы нафты на фоне вышкі / Ілюстрацыйнае фота

Аляксандр Лукашэнка ўспомніў савецкія часы, калі Беларусь, з ягоных слоў, здабывала звыш за 8 мільёнаў тон нафты, і выказаў шкадаванне, што рэспубліка выпампавала сваю нафту.

Гэта адбылося падчас сустрэчы з гендырэктарам "Беларуснафты" Аляксандрам Ляхавым, якая праходзіць сёння, 6 верасня.

"Можа, у нас нешта там і ёсць, нейкае мора (нафты), якое мы з вамі яшчэ не знайшлі. Гэта галоўная тэма сённяшняй гутаркі. Але калі б нам сёння 8-9 мільёнаў тон нафты, мы б жылі лепш, чым самыя багатыя краіны нашай планеты. Але, на жаль, такога няма", — сказаў Лукашэнка, чые словы прыводзіць БЕЛТА.

На перамовах з Уладзімірам Пуціным, што мусяць адбыцца 9 верасня, Лукашэнка можа падняць шэраг пытанняў у нафтавай сферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі