Кошты на нафту ўпалі пасля таго, як ЗША і Іран дамовіліся пра спыненне агню
Нафта / Reuters
Сусветныя цэны на нафту рэзка ўпалі пасля таго, як ЗША і Іран дамовіліся пра двухтыднёвае спыненне агню, піша BBC. Умовы здзелкі ўключаюць аднаўленне руху суднаў праз Армузскі праліў.
Цана на нафту маркі Brent упала прыкладна на 13% за барэль, аднак яна ўсё яшчэ застаецца вышэй, чым была да пачатку канфлікту 28 лютага.
Кошт энерганосьбітаў рэзка вырас праз перабоі ў пастаўках нафты і газу з Блізкага Усходу. Яны пачаліся пасля таго, як Іран у адказ на авіяўдары ЗША і Ізраіля пагражаў атакаваць судны, якія спрабуюць прайсці праз праліў.