Украінскія дроны атакавалі ключавую нафтаперакачвальную станцыю ў Татарстане

ЗСУ працягваюць знішчаць нафтавую галіну Расіі

ЗСУ працягваюць знішчаць нафтавую галіну Расіі / Скриншот видео

У ноч на 19 лістапада ў Татарстане абвясцілі рэжым бесьпілотнай небясьпекі. Паводле даных Astra, мэтай атакі стала нафтаперакачвальная станцыя (НПС) "Калейкіна" ў 5–8 кіламетрах ад Альмецьеўска.

Аб'ект знаходзіцца прыблізна ў 1300 кіламетрах ад мяжы з Украінай. Станцыя належыць "Транснафце" і ўваходзіць у сістэму магістральных нафтаправодаў Расіі. 

На ёй змешваюцца патокі нафты розных гатункаў з Заходняй Сібіры, Татарстана, Удмуртыі і Башкартастана, падтрымліваецца ціск у сістэме і размяркоўваецца сыравіна, у тым ліку ў нафтаправод "Дружба".

Узброеныя сілы Украіны аднавілі ўдары па нафтавай інфраструктуры Расіі ў канцы кастрычніка. Паводле інфармацыі крыніц Reuters, з таго часу украінскія дроны парушылі працу або цалкам вывелі з ладу 15 з 35 буйных нафтаперапрацоўчых заводаў. 

Сумарная перапрацоўка нафты ў Расіі скарацілася на 45% у параўнанні з паказчыкам канца кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.