ЗША і Іран дамовіліся пра двухтыднёвае спыненне агню

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / AFP, MANDEL NGAN

ЗША і Іран дамовіліся прыпыніць агонь на два тыдні. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп паставіў умову — Тэгеран павінен дазволіць праход суднаў праз Армузскі праліў, піша BBC.

На іранскім тэлебачанні распавялі пра план спынення агню, на які пагадзіўся Тэгеран. Паводле заявы іранскага боку, гэты план утрымлівае 10 пунктаў, у тым ліку поўнае спыненне вайны не толькі ў Іране, але таксама ў Іраке, Ліване і Емене. У плане таксама прапісаны пункт аб кампенсацыях на аднаўленне Ірана і зняцці санкцый. Іран жа адмаўляецца ад распрацоўкі ядзернай зброі і дазваляе праход суднаў праз Армузскі праліў.

Перамір’е было дасягнута крыху больш чым за гадзіну да ўстаноўленага Трампам крайняга тэрміну. Напярэдадні амерыканскі прэзідэнт заявіў, што калі Іран не заключыць здзелку, "загіне цэлая цывілізацыя".

Ізраіль заявіў, што падтрымлівае рашэнне Трампа прыпыніць удары па Іране, але лічыць, што двухтыднёвае перамір’е не распаўсюджваецца на Ліван. Пакістан, які ўдзельнічае ў перамовах як пасярэднік, сцвярджае адваротнае.

Пасля абвяшчэння аб спыненні агню цэны на нафту рэзка ўпалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.