Вы тут

"Кадыраў яшчэ не прыехаў, а Качанава ўжо просіць прабачэння" — рэакцыя сацсетак

Наталля Качанава​ / news.vitebsk.cc

Карыстальнікі сацыяльных сетак вельмі здзівіліся гутарцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай з удзельніцамі гурта Pussy Riot. Як расказалі Вольга Курачова і Вераніка Нікульшына, кіраўнік АП патэлефанавала ім і ад імя Аляксандра Лукашэнкі папрасіла прабачэння за тое, што днямі дзяўчат не пусцілі ў Беларусь. Цяпер забарона знятая, а ў сацсетках з'явілася новая нагода для жартаў.