"Гэта стапрацэнтнае пацвярджэнне". Качанава сапраўды тэлефанавала Pussy Riot

Наталля Качанава / БелТА
Наталля Качанава / БелТА

У адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі пацвердзілі Еўрарадыё, што кіраўнік АП Наталля Качанава сапраўды размаўляла з удзельніцамі Pussy Riot Вольгай Курачовай і Веранікай Нікульшынай.

"Я не ведаю, наколькі адмянілі ці не адмянілі [забарону на ўезд]. Сутнасці размовы я не ведаю. Але тое, што размова адбылася паміж імі [удзельніцамі Pussy Riot] і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта — гэта я пацвярджаю", — сказалі нам у Адміністрацыі прэзідэнта.

Там таксама заявілі, што, магчыма, у хуткім часе адбудзецца заява з боку адміністрацыі:

"Магчыма, будуць нейкія заявы, чакайце. Але што была размова — гэта стапрацэнтнае пацвярджэнне".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі